?

Log in

No account? Create an account
lada_aleinik
29 September 2014 @ 03:29 pm
1971 год. Мне тут 1 год, а бацьку 41.


Калі мне было пяць год, я жыла з бабуляй у вёсцы. Бацькі перабраліся ў Мінск, але яшчэ не мелі кватэры. Дзвюх маіх старэйшых сясцёр яны забралі з сабой. А мяне вырашылі на пэўны час пакінуць у вёсцы – “каб не цягаць дзіця па інтэрнатах”.

Натуральна, я вельмі сумавала. І бацька прыдумаў мне занятак. Ён купіў цэлы стос паштовых канвертаў, сам падпісаў на кожным адрас і сказаў, каб я кожны дзень пісала яму лісты. Каб расказвала ў лістах, чым займалася, якія ў вёсцы навіны і што мне прывезці з горада. Усё дэталёва патлумачыў: як будзе гатова пісьмо, яго трэба ўкласці ў канверт, заклеіць і аддаць паштальёнцы. Толькі і ўсяго.

Тыя мае пісьмы з вёскі бацька згадваў усё жыццё, нават маім уласным дзецям пераказваў. (Сама я нічога не памятаю пра змест сваіх допісаў, запомнілася толькі, што пісала вялікімі друкаванымі літарамі і бясконца перапытвала ў бабулі, у які бок павернута літара “я”). Мае сыны вельмі любілі слухаць дзедавы гісторыі пра тое “як мама была маленькай”, рагаталі ад душы. Дый самой мне было цікава…

Read more...Collapse )